«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ
Знакамітыя беларусы паказалі здымкі са сваімі дзецьмі-школьнікамі.
Дзяніс Кур'ян з сынам Кірылам. Фота тут і далей: інстаграм
Шоўмен Дзяніс Кур’ян адвёў свайго сына Кірыла ў выпускны клас — заканчваць хлопец будзе школу ў Калодзішчах. На ўрачыстай лінейцы той нёс таблічку «11 Б».
Марына Арзамасава разам з мужам Іллёй і дачкой Аляксандрай
Лёгкаатлетка Марына Арзамасава, якая сёлета стала маці трэцім разам, апублікавала фотаздымак старэйшых дачок. Наста ідзе ў другі клас, а Саша, якая праз цяжкую хваробу рабіла раней паўзу ў школьным навучанні, у 11 клас.
Дзмітрый Кахно з сынам Платонам
Дзмітрый Кахно сфатаграфаваўся з сынам Платонам, які трымае велізарны букет сланечнікаў. Па твары другакласніка бачна, што ён не падзяляе бацькоўскі энтузіязм ад слова зусім.
Шоўмен пажартаваў: «А колькі шчасця ў вачах! З 1 верасня!». Вучыцца Платон Кахно ў Маскве, дзе апошнія гады жыве сям’я. Пошук добрай школы ператварыўся для Дзмітрыя ў сапраўдны квэст.
Ларыса Грыбалёва з сям'ёй
Ларыса Грыбалёва адправіла дачку з шыкоўнымі жоўтымі гладыёлусамі ў школу ў Новай Баравой. «Няхай гэта будзе цудоўная прыгода!» — напісала артыстка.
Дзядзя Ваня з дачкой Міраславай
Спявак Дзядзя Ваня суправаджаў на лінейку дачку Міраславу — выглядаў як сапраўдны рокер.
Віталь Карпанаў з сынам
Віталь Карпанаў, саліст гурта «Дразды», сёлета бацька першакласніка. Яго сын будзе вучыцца ў сталічнай гімназіі № 30.
Чытайце таксама:
Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ
Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў
У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў