БЕЛ Ł РУС

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ

1.09.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі апублікаваў у фэйсбуку незацверджаны эскізны праект 50‑рублёвай банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча.

Каментатары не вельмі высока ацанілі мастацкі ўзровень гэтага эксізу, асабліва адзначыўшы непазнавальнасць самога паэта. Сапраўда, пра тое, што гэта Максім Багдановіч, без подпісу пад выявай здагадацца было б няпроста.

У той жа час сама ідэя нацыянальных грошай з выявамі нацыянальных паэтаў была ўспрынятая станоўча.

«У мастацкім плане выглядае не вельмі. Але як ідэя для ўвасаблення на беларускіх грошах — постаць Максіма Багдановіча вартая таго», — напісаў адзін каментатар.

«Трошкі Максім Багдановіч тут непадобны да сябе, а так вельмі цікавы праект», — падтрымаў яго другі.

Чытайце таксама:

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе

Каментары да артыкула