БЕЛ Ł РУС

Мінюст прыпыніў ліцэнзіі двух агенцтваў нерухомасці

1.09.2026 / 17:08

Nashaniva.com

З 1 верасня Міністэрства юстыцыі прыпыніла дзеянне ліцэнзій мінскага агенцтва нерухомасці «Эксперт» і брэсцкага «Твой дом».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Realt.by

Падставай для прыпынення стала тое, што замест атэставаных рыэлтараў здзелкамі ў агенцтвах займаліся супрацоўнікі, якія не мелі адпаведных паўнамоцтваў. Сярод іх былі спецыялісты па працы з кліентамі, тэхнічнай дакументацыі і рэкламе, у тым ліку людзі, якія ўвогуле не ўваходзілі ў штат агенцтваў.

Мінюст рэкамендуе беларусам, якія ўжо заключылі дамовы з гэтымі кампаніямі, іх скасаваць.

Ведамства таксама нагадала, што з мая 2026 года аказваць рыэлтарскія паслугі пры продажы і куплі кватэр, дамоў, дач і зямельных участкаў у Беларусі могуць толькі атэставаныя рыэлтары, якія з’яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў.

Чытайце таксама:

Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску

Дзе беларусы часцей за ўсё купляюць пустыя хаты

У чэрвені ў Мінску прадалі 1077 кватэр 

Каментары да артыкула