БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

1.09.2026 / 21:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі і страхавыя кампаніі, якія працягваюць карыстацца расійскай паветранай прасторай і аэрапортамі, што расійскае неба робіцца цалкам небяспечным.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не мае намеру пагражаць цывільнай авіяцыі або цывільным самалётам. Аднак праз вайну і актыўнае выкарыстанне беспілотнікаў расійскае неба фактычна становіцца ўсё больш небяспечным для палётаў.

«Украіна не пагражае цывільнай авіяцыі як такой — ніводнаму цывільнаму самалёту. Проста дроны ў небе Расіі будуць, так што трэба на гэта зважаць. Хоць расійскія ўлады пра гэта не паведамляюць як належыць, але расійскае неба дэ-факта будзе закрывацца: вайна, развязаная Расіяй, закрывае яе неба», — сцвярджае Зяленскі.

Украіна заклікае паслоў замежных дзяржаў, якія працуюць у Кіеве і Маскве, данесці гэтую інфармацыю да сваіх урадаў. Асабліва гэта тычыцца краін, грамадзяне якіх лётаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург і па іншых ключавых расійскіх напрамках.

Міністэрства замежных спраў Украіны і іншыя дзяржаўныя структуры маюць намер перадаць міжнародным арганізацыям поўную інфармацыю пра рызыкі для цывільнай авіяцыі ў расійскай паветранай прасторы.

«Цывільнай авіяцыі сярод дронаў не месца», — падкрэслівае Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны

Каментары да артыкула