БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах мужчына знайшоў сумку з 50 тысячамі рублёў. Праз гадзіну палову іх ён ужо прайграў

1.09.2026 / 23:08

Nashaniva.com

У Баранавічах фігурантам крымінальнай справы стаў 37‑гадовы жыхар Бярозаўскага раёна, які праязджаў праз горад з перасадкай, піша мясцовае выданне «Наш край».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Да пяці гадзін раніцы мужчына адпачываў у гульнявым клубе, а пасля вырашыў прагуляцца каля чыгуначнага вакзала. Непадалёк ад клуба ён заўважыў у траве сумку. Унутры яе былі грошы — больш за 50 тысяч рублёў — і пашпарт уладальніка.

Мужчына вырашыў не вяртаць знаходку гаспадару і забраў сумку сабе. Пры гэтым ён зноў пайшоў у гульнявы клуб, дзе за гадзіну паспеў прайграць палову знойдзеных грошай.

Другую палову ён прайграць не паспеў таму, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Крымінальную справу следчыя ўжо перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

У Астраўцы галоўная бухгалтарка скрала ў дзяржустановы больш за 100 тысяч рублёў

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»

Каментары да артыкула