Грамадства1010

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»

У Беларусі могуць узмацніць абмежаванні на рэкламу ігральнага бізнэсу. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства ўжо распрацаваныя профільным міністэрствам. Аднак сама ініцыятыва грамадзян знізу выклікала рэзкае раздражненне ў Мукавозчыка. 

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Жыхар Маладзечна Ігар Барысёнак накіраваў звароты ў міністэрствы культуры, інфармацыі і антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) з прапановай цалкам забараніць рэкламу ігральных устаноў у краіне. Атрыманы ад МАРГ афіцыйны адказ ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

У дакуменце ведамства тлумачыць, што цяперашні закон «Аб рэкламе» не ўтрымлівае поўнай забароны на прасоўванне казіно і букмекераў. Існуюць толькі кропкавыя абмежаванні: такую рэкламу нельга размяшчаць на будынках школ, бальніц, спартыўных аб'ектаў, на дзіцячых цацках, а на тэлебачанні і радыё яна дазволеная толькі ў начны час — з 21:00 да 7:00. Вонкавая рэклама і рэклама ў інтэрнэце застаюцца практычна неабмежаванымі.

Тым не менш, у МАРГ афіцыйна заявілі, што «падзяляюць апасенні» грамадзяніна. Ведамства паведаміла, што ўжо распрацавала прапановы па ўвядзенні дадатковых абмежаванняў на размяшчэнне і распаўсюджванне рэкламы ігральных устаноў. Цяпер гэтыя змены ў закон павінны прайсці працэдуру разгляду і ўзгаднення сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Канкрэтныя тэрміны і дэталі новых забарон у адказе не ўдакладняюцца.

Калумніст выдання «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыст Андрэй Мукавозчык прысвяціў скарзе актывіста асобны артыкул.

Прапагандыст не стаў крытыкаваць саму рэкламу казіно, з якіх корміцца рэжым, які корміць яго, а абрынуўся на аўтара звароту, назваўшы такіх людзей «турбапатрыётамі, якім надакучыла рабіць сваю справу». Галоўная прэтэнзія Мукавозчыка звялася да таго, што грамадзянін накіраваў лісты адразу ў тры міністэрствы, не разабраўшыся, што ўзгадненнем вонкавай рэкламы на месцах займаюцца выканкамы.

У сваім тэксце Мукавозчык адкрыта папярэдзіў беларусаў аб наступствах залішняй грамадзянскай актыўнасці. Ён параіў «не ствараць адно аднаму лішніх праблем» і «не лезці не туды нават з самых найлепшых памкненняў». У якасці аргумента прапагандыст прыгразіў, што скаргі грамадзян у дзяржаўныя органы могуць прывесці да таго, што ва ўладаў з'явіцца «спакуса гэтую свабоду падкарэктаваць».

Каментары10

  • Тамаш
    16.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    16.08.2026
    Пусть витек лукашенко поставит табличку, потому что люди спотыкаются через спортивный клуб его папаши.
  • Янка Збеглы
    16.08.2026
    Жабагадзюкінг

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА7

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM думаў, што штучны інтэлект — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней

Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон

Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама»3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?7

Турыст прабег вакол Нарачы 56 кіламетраў — і спазніўся на апошні аўтобус2

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА7

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць