БЕЛ Ł РУС

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі

2.09.2026 / 07:51

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін зрабіў выгляд, што нават не чуў пра заяву прэзідэнта Украіны, аднак адразу прыгразіў адказам.

Уладзімір Пуцін. Фота: Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Пытанне Пуціну задалі падчас прэс-канферэнцыі пасля саміту ШАС у Бішкеку. Пуцін заявіў, што не чуў слоў Зяленскага.

«Я не чуў такіх заяў, але калі гэта сказана ўслых, то гэта проста заяўка на дзяржаўны тэрарызм. І звяртаю ўвагу, што яны просяць у нас аднавіць перамовы, просяць пра асабістыя сустрэчы. З тэрарыстамі перамоваў не вядуць. Але гэта першае. А другое, у гэтай жа частцы: калі, не дай бог, такія трагедыі будуць адбывацца, мы знойдзем чым адказаць. Няхай ніхто не сумняваецца», — сказаў Пуцін.

Напярэдадні Зяленскі заявіў, што Украіна збіраецца настолькі павялічыць колькасць сваіх беспілотнікаў у паветранай прасторы Расіі, што гэта фактычна зробіць яе небяспечнай для цывільных палётаў.

Паводле Зяленскага, расійскае неба «ўжо з’яўляецца і будзе яшчэ больш» прасторай для дронаў і ракет. 

Асобна Зяленскі звярнуўся да замежных авіякампаній і страхоўшчыкаў. Ён папярэдзіў, што палёты ў Расію, асабліва ў Маскву і Санкт-Пецярбург, становяцца ўсё больш рызыкоўнымі.

«Расійскае неба дэ-факта будзе закрывацца», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што Украіна не збіраецца атакаваць цывільныя самалёты.

Да выступу Пуціна расійскія ўлады публічна не каментавалі папярэджанне, а дзяржаўныя агенцтвы ТАСС і РІА «Навіны» пра яго не паведамлялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула