БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

2.09.2026 / 09:09

Nashaniva.com

Ім было 37, 43 і 44 гады. 

Трагедыя здарылася 1 верасня падчас планавых работ па абслугоўванні каналізацыйна-насоснай станцыі.

Брыгада філіяла «Калінкавічыводаканал» абслугоўвала каналізацыйна-помпавую станцыю. Работнікі чысцілі ад бытавога смецця размешчаныя ў шахце сцёкі.

Там знаходзіліся 44‑гадовы начальнік участка і двое слесараў ва ўзросце 43 і 37 гадоў. Праз некаторы час яны перасталі выходзіць на сувязь.

Калега, які прыехаў на станцыю, знайшоў у памяшканні іх асабістыя рэчы, а ў каналізацыйным калодзежы заўважыў ліхтарык, які плаваў на паверхні. Ён паведаміў пра гэта кіраўніцтву, пасля чаго выклікалі МНС.

Ратавальнікі дасталі з шахты целы трох мужчын, паведаміў Следчы камітэт.

На месцы працавалі следчыя, крыміналісты, супрацоўнікі МНС, эксперты і прадстаўнікі інспекцыі працы. З шахты ўзялі пробы паветра і сцёкавых водаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула