БЕЛ Ł РУС

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

2.09.2026 / 11:17

Nashaniva.com

Выбух адбыўся прыкладна за 200 метраў ад месца, дзе тры тыдні таму загінуў афіцэр расійскага флоту Роберт Шагееў — былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі.

Раніцай 2 верасня на вуліцы Колабава ў Севастопалі ўзарваўся аўтамабіль Mazda. 

Мясцовыя жыхары расказалі, што пачулі моцны выбух каля 6:45 раніцы.

Тэлеграм-канал Baza піша, што пад днішча аўтамабіля маглі падкласці самаробнае выбуховае прыстасаванне. У выніку пацярпеў уладальнік машыны, яго даставілі ў бальніцу.

Канал Shot пацвярджае выбух і шпіталізацыю мужчыны, але адзначае, што абставіны пакуль высвятляюць.

Гэта ўжо другі падобны выбух у гэтым раёне за апошні месяц.

13 жніўня за некалькі соцень метраў ад гэтага месца ў выніку выбуху загінуў афіцэр расійскага флоту Роберт Шагееў — былы камандзір украінскай падводнай лодкі «Запарожжа», які пасля анексіі Крыма перайшоў на бок Расіі. ФСБ заявіла, што затрымала жанчыну, якая заклала выбухоўку паводле задання ўкраінскіх спецслужбаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула