Вайна1515

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Паводле звестак ВЧК-ОГПУ, падчас выбуху ў Севастопалі загінуў афіцэр ВМФ РФ Роберт Шагееў. Заплечнік з бомбай, па інфармацыі тэлеграм-каналаў, заклала жанчына.

У акупаваным Расіяй Севастопалі ў выніку выбуху самаробнага выбуховага прыстасавання, закладзенага ў сметніцы каля жылога дома, загінуў мужчына. 

Тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што перад выбухам каля дома знаходзілася жанчына з заплечнікам, якая, імаверна, сачыла за будучай ахвярай.

Расійскія каналы пішуць, што здарэнне можа быць дыверсіяй украінскіх спецслужбаў. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай версіі няма.

Блізкі да расійскіх сілавікоў канал 112 піша, што загінуў капітан 1‑га рангу, але імя яго не называе. 

Адначасова з'явілася інфармацыя, што загінулым можа быць Роберт Шагееў — былы камандзір украінскай падводнай лодкі «Запарожжа».

Роберту Шагееву 49 гадоў, ён былы камандзір украінскай падводнай лодкі.

Падчас расійскай анексіі Крыма ў сакавіку 2014 года «Запарожжа» была заблакаваная расійскімі вайскоўцамі ў Стралецкай бухце ў Севастопалі. Экіпаж спачатку адмовіўся здавацца і забарыкадаваўся ўнутры лодкі. Сам Шагеев заяўляў, што будзе стаяць за Украіну да апошняга. Пазней аднак, паводле загаду Шагеева, маракі выйшлі з падводнай лодкі. «Запарожжа» адбуксавалі ў Паўднёвую бухту, дзе на ёй спусцілі ўкраінскі і паднялі расійскі сцяг.

Пасля гэтага Шагееў перайшоў на службу ў ВМФ Расіі.

Каментары15

  • Крынж
    13.08.2026
    Сабаку сабачы корм.)
  • Крынж
    13.08.2026
    Упс,пардон, хацеў напісаць сабакЕ але ШІ у маім тэлефоне сення нейкі п'яны.)
  • Gorliwy Litwin
    13.08.2026
    Вось што такое сапраўднае змаганне за незалежнасць і справядлівае пакаранне здраднікаў. А на белай Русі усё наадварот: акурат такія шагееаы і складаюць Дзяржаўнасць (рускую проксі),прычым іх канцэнтрацыя ў грамадстве такая, што нерэальна нават марыць пра змены. Любыя будучыя змены могуць быць толькі імітацыяй, хіба што ўзмоцняць цяперашнюю каманду прапагандонаў кадрамі з г. зв. незалежных смі. А крамаўцв, якіх сотні тысяч, застануцца ўладай гэтай русі на вякі.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць