БЕЛ Ł РУС

Беларусаў вярнулі ў міжнародны баскетбол

2.09.2026 / 17:12

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) адмяніла абмежаванні для беларускіх і расійскіх спартсменаў і баскетбольных афіцыйных асоб.

Фота: magnific.com

Цяпер беларускія і расійскія баскетбалісты, трэнеры, суддзі, камісары і іншыя прадстаўнікі змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай FIBA.

Рашэнне распаўсюджваецца як на звычайны баскетбол, так і на баскетбол 3×3. Прадстаўнікоў Беларусі і Расіі таксама можна будзе прызначаць на розныя афіцыйныя пасады ў міжнародных турнірах.

FIBA прыняла такое рашэнне з улікам рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб адмене абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Пры гэтым пытанне вяртання ў міжнародныя турніры нацыянальных зборных і клубных каманд дзвюх краін пакуль застаецца адкрытым. FIBA плануе распрацаваць адпаведны план, а канчатковае рашэнне павінна быць прынята на пасяджэнні Цэнтральнай рады арганізацыі ў снежні 2026 года.

Беларускія баскетбалісты не ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах з 2022 года.

Чытайце таксама:

Беларускіх лыжнікаў і сноўбардыстаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў, але толькі ў нейтральным статусе

З беларускіх шахматыстаў знялі ўсе абмежаванні

Міжнародная федэрацыя каноэ зніме ўсе абмежаванні з беларусаў

Міжнародная федэрацыя хакея на траве зняла абмежаванні з беларускіх каманд

Каментары да артыкула