БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Арлоў трапіў у фінал прэстыжнай польскай літаратурнай прэміі

2.09.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў з творам «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Багдана Задуры) трапіў у лік сямі фіналістаў Цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі «Ангелус». Узнагароду штогод уручае Уроцлаўскі Дом Літаратуры за найлепшую кнігу прозы, напісаную па-польску, альбо перакладзеную на польскую мову, піша Budzma.org.

Сёлета ў лік фіналістаў увайшлі:

«Я перакананы, што сярод сёлетніх намінантаў ёсць і будучыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі», — кажа старшыня журы прэміі Андрэй Хадановіч.

Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.

Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых (каля 40,6 тысячы даляраў), і гэта робіць «Ангелус» найвышэйшай літаратурнай узнагародай, якая прысуджаецца ў Польшчы, у фінансавым плане. Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых (каля 1355 даляраў) уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды — 2026»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Памёр пісьменнік Ігнат Карповіч

Каментары да артыкула