БЕЛ Ł РУС

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне

2.09.2026 / 23:05

Nashaniva.com

Возера каля мемарыяльнага комплексу «Дальва» ў Лагойскім раёне сапраўды радыкальна абмялела, але пасля ліквідацыі прычыны гэтага вадаём зноў напоўніцца натуральным шляхам, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота: Мінпрыроды

Пра праблему паведамілі ў раённую інспекцыю Мінпрыроды. На месца аператыўна выехалі прадстаўнікі Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў, работнікі лясной гаспадаркі і спецыялісты Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.

Падчас праверкі высветлілася, што прычынай абмялення стала засмечаная труба, праз якую павінна была праходзіць вада. У выніку вада пачала шукаць іншы шлях і падмыла дамбу.

Цяпер сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў прыродаахоўнага ведамства. У найбліжэйшы час плануецца вызначыць уладальніка трубы, які павінен аднавіць яе. Пасля гэтага возера зноў будзе напаўняцца вадой натуральным чынам.

Чытайце таксама:

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Каментары да артыкула