Грамадства11

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў

У мікрараёне Гершоны ў Брэсце ўзнік канфлікт вакол доступу да мясцовага возера. Рыбак Дзмітрый апублікаваў у тыктоку відэа, на якім паказаў агароджу з калючым дротам, што перашкаджала падысці да вады. Ролік набраў больш за 325 тысяч праглядаў і прыцягнуў увагу камунальных службаў, піша выданне Domovita.by.

Фота: brestcity.com

Пасля гэтага на месца прыехала камісія і выдала жыхарам каля 20 прадпісанняў. Улады патлумачылі, што землі пад воднымі аб’ектамі з’яўляюцца дзяржаўнымі, таму доступ да іх павінен быць свабодным. Пірсы, масткі і агароджы, зробленыя без адпаведных дазволаў, прызналі самавольнымі пабудовамі.

Жыхары ўжо самастойна разабралі восем пірсаў. Яшчэ адзін пірс на вуліцы Чарнігаўскай павінны знесці да 15 верасня. Легалізаваць яго таксама нельга, бо ён знаходзіцца ў водаахоўнай зоне.

Аднак частка мясцовых жыхароў лічыць такое рашэнне несправядлівым. Яны сцвярджаюць, што гадамі за ўласныя грошы прыбіралі смецце, касілі траву, чысцілі вадаём і будавалі бяспечныя масткі, якімі карысталіся і суседскія дзеці. Некаторыя таксама маюць лодкі і катамараны, для якіх неабходны бяспечны спуск да вады.

Паводле ўладаў, цяпер выканана каля 90% выдадзеных прадпісанняў. У выніку доступ да возера для рыбакоў аднавілі, але жыхары, якія раней самі даглядалі бераг, спрабуюць знайсці законныя магчымасці захаваць хоць некаторыя свае пабудовы.

Каментары1

  • 100%
    01.09.2026
    Усё правільна зрабіў рыбак Дзмітрый.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць