БЕЛ Ł РУС

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага

3.09.2026 / 12:23

Nashaniva.com

У Гродзенскім раёне 51‑гадовы егер, паводле СК, выпадкова застрэліў 48‑гадовага знаёмага. Мужчына паклаў зараджаны карабін сабе на калені, не паставіўшы зброю на засцерагальнік.

Увечары 2 верасня кампанія мужчын выправілася ў лес на дазволенае паляванне. Калі яны заўважылі казулю і пачалі рыхтавацца да стральбы, егер убачыў, што ў прыцэле разрадзілася батарэйка.

Мужчына вярнуўся да аўтамабіля, сеў на месца кіроўцы і паклаў зараджаны карабін на калені. Калі ён здымаў ахоўны каўпачок з прыцэла, адбыўся выпадковы стрэл.

Зарад трапіў у яго 48‑гадовага знаёмага, які памёр ад атрыманых траўмаў, паведаміў Следчы камітэт.

Супраць егера распачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула