БЕЛ Ł РУС

Момант жорсткага ДТЗ у Гродне трапіў на ВІДЭА: 18‑гадовы кіроўца, ратуючыся ад сутыкнення, некалькі разоў перакуліўся

3.09.2026 / 13:38

Nashaniva.com

Аварыя з удзелам трох аўтамабіляў адбылася на вуліцы Болдзіна ў Гродне. 18‑гадовы кіроўца Toyota паспрабаваў ухіліцца ад Nissan, які выязджаў з двара, пасля чаго яго машына вылецела на раздзяляльную паласу і некалькі разоў перакулілася.

Здарэнне адбылося 31 жніўня каля 14:00. Toyota ехала па правай паласе. У гэты момант з дваровай тэрыторыі пачала выязджаць 29‑гадовая кіроўца Nissan, якая не саступіла дарогу.

Каб пазбегнуць сутыкнення, малады кіроўца рэзка павярнуў улева. Toyota вылецела на раздзяляльную паласу і некалькі разоў перакулілася.

Nissan тым часам урэзаўся ў прыпаркаваны Peugeot, паведаміла гродзенская ДАІ.

18‑гадовага кіроўцу Toyota даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула