БЕЛ Ł РУС

«Меркавана, загінуў. Эвакуяваць немагчыма». Мінскі аддзелачнік Аляксей не вернецца з вайны супраць Украіны

3.09.2026 / 14:01

Nashaniva.com

Бацькі Аляксея Багатава пайшлі ў суд, каб прызнаць яго зніклым без вестак і хутчэй атрымаць выплаты.

Аляксей Багатаў. Фота: Belpol

Беларус Аляксей Багатаў, які ваяваў за Расію, быў паранены аскепкам украінскага снарада. «Праз атрыманае раненне, як мяркуецца, загінуў. Аказаць медыцынскую дапамогу ці эвакуяваць магчымасці не было», — адсправаздачылася яго камандаванне.

Бацькі беларуса, Міхаіл Багатаў і Таццяна Багатава, пайшлі ў расійскі суд, каб афіцыйна прызнаць сына зніклым без вестак. Сваю матывацыю не хавалі — «для атрымання сацыяльных і страхавых выплат, гарантаваных дзяржавай». Іх пажаданне выканалі.

Аляксей Багатаў нарадзіўся ў Мінску 26 ліпеня 1986 года. Працаваў аддзелачнікам у будаўнічай кампаніі «ЛюксБудРамонт», пасля лічыўся дырэктарам у сямейным прадпрыемстве «Багатава», якое аказвала бухгалтарскія паслугі.

З цягам часу Багатаў перабраўся ў Расію. Перад адпраўленнем на смерць ён быў прапісаны ў вёсцы Вялікія Азяртыцы за 120 км ад Санкт-Пецярбурга, недзе там і працаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула