БЕЛ Ł РУС

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»

3.09.2026 / 14:08

Nashaniva.com

Беларускія сілавікі праводзяць на Віцебшчыне маштабную праверку гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах». 

Вучэнні праводзяцца паводле распараджэння Лукашэнкі. Кіруе праверкай міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведаміла прэс-служба МУС.

У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія нібыта пакінулі нейкія прадметы на чыгуначных пуцях. Да пошукаў далучылі спецназаўцаў унутраных войскаў з атрадаў «Віцязь» і «Рысь». Яны аглядаюць чыгунку і наваколле пешшу, на аўтамабілях і з дапамогай беспілотнікаў.

Яшчэ адна ўводная тычыцца двух джыпаў без апазнавальных знакаў. Паводле сцэнарыя, іх пасажыры маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу. Іншыя магчымыя прыгоды гэтых джыпаў МУС пакуль не раскрывае.

У вучэннях задзейнічалі 7‑ю асобную спецыяльную міліцэйскую брыгаду, крымінальную міліцыю, ГУБАЗіК і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.

ДАІ загадана ўзмацніць нарады, а ў некаторых населеных пунктах плануюць павялічыць колькасць камер назірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула