Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій
Набор у наваствораную Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій плануюць пачаць да 1 верасня 2027 года. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Андрэй Іванец. Фота: БелТА
Штогод у акадэмію плануюць прымаць каля 150 чалавек. На першым этапе будуць адбіраць тых, хто здольны дасягаць сур’ёзных вынікаў, а асноўны акцэнт зробяць на практычных праектах.
Як адзначыў міністр, гэта не абавязкова павінна быць навуковая або даследчая праца. Гаворка ідзе перадусім пра распрацоўку канкрэтных тэхналагічных праектаў і рашэнне практычных задач для арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама пра стварэнне новых кампаній і інавацыйных вытворчасцяў.
Ідэю стварэння новага адукацыйнага цэнтра выказаў у пачатку года Аляксандр Лукашэнка. У жніўні ён падкрэсліў, што акадэмія павінна мець прыкладны характар і не ператварацца ў звычайную ВНУ, якая проста выдае дыпломы.
Плануецца, што там будуць рыхтаваць спецыялістаў, здольных ствараць уласныя рашэнні ў перспектыўных сферах, у тым ліку ў галіне штучнага інтэлекту, новых матэрыялаў, лічбавай прамысловасці і квантавых тэхналогій.
Чытайце таксама:
У Беларусі можа з'явіцца Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій
Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў