Грамадства3535

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»

«Калі ў школе класны настаўнік, то ніякі рэпетытар увогуле непатрэбны», — заявіў Андрэй Іванец у інтэрв'ю Onliner.by.

«Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова «зусім». Дагэтуль. Не, катэгарычна не. У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны. Што робіць рэпетытар? За кароткі прамежак часу спрабуе надзьмуць гумовы шарык да памеру аўтамабільнай шыны. Але шарык шынай быць не можа — хіба што толькі на час экзаменаў.

Але ты здаеш экзамен, а потым рэпетытар сыходзіць, і пачынаецца жыццё. Першая сесія, усведамленне таго, што ты нічога не ведаеш з таго, што, як здавалася, ведаў. Таму што твой інтэлектуальны патэнцыял абсалютна не адпавядаў таму, чаго хацелі іншыя. Таму павінны быць добрыя настаўнікі — гэта ўмова нумар адзін для паступлення. Калі ў школе класны настаўнік, то ніякі рэпетытар увогуле не патрэбны», — заявіў міністр адукацыі.

Onliner перапытаў, што рабіць, калі ёсць пытанні да настаўніка?

«Я ўпэўнены: наша сучасная школьная праграма настолькі простая, што, у прынцыпе, любы бацька павінен сесці, успомніць і здолець растлумачыць свайму дзіцяці. Калі тата ці мама не ў стане рашыць задачу па матэматыцы чацвёртага класа, значыць, у бацькоў нешта пайшло не так.

Таму я не бачу сэнсу ў рэпетытарах. Для бацькоў гэта падстрахоўка, яны для сябе вырашаюць: «Я ж зрабіў усё: даў табе рэпетытара, заплаціў за гэта грошы». А можа, мама ці тата павінны былі сесці з дзіцем і простымі словамі растлумачыць яму тэму?

А далей школьнік сам узяў бы падручнік і нават пры не самым талковым настаўніку і без бацькоў разабраўся: дзесяць разоў перачытаў, прыйшоў і сказаў: «Тата, я зразумеў. Хочаш, я табе раскажу?»

Калі з дзіцем займаецца толькі рэпетытар, то яно думае так: «Бацькі ад мяне адкупіліся», — псіхалагічнай уцягнутасці няма. Тады ж у школьніка ўзнікае наступная думка: «Калі я не вельмі добра здам экзамены, то бацькі зноў заплацяць — пайду на платнае, або яны нешта іншае прыдумаюць». Пазней ён можа ўсвядоміць, што не хацеў вучыцца ва ўніверсітэце, станавіцца эканамістам ці кімсьці яшчэ, а марыў працаваць рукамі. І для гэтага варта было пайсці ў каледж, атрымаць добрую прафесію, працаваць, а пасля паступіць ва ўніверсітэт, прычым зрабіць гэта свядома. Штучную траекторыю я абсалютна ні ў чым не прымаю.

Маё глыбокае перакананне: няма ніводнага дзясятага-адзінаццатага класа, у якім не праводзіліся б дадатковыя заняткі па профільных прадметах.

Таму, калі ты наведваў усе ўрокі, схадзіў на два дадатковыя і нешта ідзе не так, напэўна, гэта не тваё. З гэтым трэба змірыцца: можа, цікавая не матэматыка, а нешта іншае? Заўсёды трэба цвяроза суадносіць «я магу» і «я хачу», — мяркуе Андрэй Іванец.

Каментары35

  • товарищи, это какой-то позор
    19.08.2026
    почему говорит он, а стыдно мне?
  • У кожным слове да ўсе аб сабе
    19.08.2026
    ....калі ты наведваў усе ўрокі, схадзіў на два дадатковыя і нешта ідзе не так, напэўна, гэта не тваё....
  • ЦіхіГрыбнік
    19.08.2026
    >>Если в школе классный учитель, то никакой репетитор не нужен вообще
    Я думаю, как нибудь родители сами разберутся, без мнения колхозного б...ла Андрея Иванца

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць