«Мы ўжо не постсавецкае грамадства». Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2022 года, праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў секцыі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму». «Радыё Свабода» выбрала самыя яркія цытаты з ягонай прамовы.
Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»
«Усе аўтарытарныя рэжымы падобныя адзін да аднаго. Я шмат чытаў пра Іран і Венесуэлу і кожны раз параўноўваю тамтэйшыя рэжымы з сітуацыяй у нашай краіне. Ёсць шмат агульнага. Не толькі дэмакратычныя сілы супрацоўнічаюць паміж сабой — дыктатуры таксама навучыліся супрацоўнічаць».
«Мы ўжо не постсавецкае грамадства. Мы — грамадства, якое падтрымлівае дэмакратыю. Але ўлады не змяніліся».
«Ад самага пачатку я ясна разумеў: Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі мне, але я — толькі адзін з сотняў тысяч беларусаў, якія хочуць бачыць Беларусь дэмакратычнай еўрапейскай краінай».
«Апошнія гады былі вельмі цяжкімі, але я не шкадую ні пра адзін дзень. Калі мы былі маладыя, калі нам было па 20 гадоў, мы марылі пра свабодную і дэмакратычную Беларусь. Гэтая мара дагэтуль не ажыццявілася. Таму ў нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі».
«Дыктатуры аб’ядноўваюцца, таму ўсе сілы, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека, таксама павінны аб’ядноўвацца, бо выклікаў у свеце становіцца ўсё больш. І гэта не дробныя выклікі. Яны існуюць у дыктатурах, але яны ёсць і ў дэмакратычных краінах. Мы бачым вельмі сур’ёзныя праблемы ў еўрапейскіх краінах. Усё гучней заяўляюць пра сябе крайне правыя. Мы бачым усё больш папулістаў».
Цалкам выступ Бяляцкага можна паглядзець на YouTube (пачатак — з 46‑й хвіліны).
Чытайце таксама:
Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен
Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца
Амерыканскі фонд уганараваў Бяляцкага медалём «За служэнне дэмакратыі»