Грамадства4747

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца

У ліпені 2026 года тры вядомыя беларускія брэнды адзення і этна-тавараў амаль адначасова абвясцілі пра спыненне сваёй працы. Афіцыйна прычыны закрыцця каманды праектаў не каментавалі, аднак праваабаронцы і незалежныя СМІ звязваюць гэта з працягам ціску на беларускую культуру і бізнэс, звязаны з нацыянальнай ідэнтычнасцю, піша «Вясна». 

Фота: honaradziennie / Instagram

10 ліпеня 2026 года крама сучаснага беларускага адзення Honar напісала ў сваіх сацсетках, што спыняе працу з 20 ліпеня.

Праз два дні з’явілася інфармацыя пра закрыццё LSTR. Пра гэта яго стваральнікі абвясцілі ў інстаграме. Усяго два тыдні таму LSTR прэзентавалі новы прынт для Купалля.

У той жа час зачыніла свой фізічны пункт этнакрама Ragna, якая працавала ў Мінску на вуліцы Сухой на працягу 13 гадоў. Яна была першай падобнай пляцоўкай у краіне.

Апроч таго, праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ўладальнік адной з крамаў быў затрыманы сілавікамі для допыту наконт ягоных сацсетак і кантактаў. Пасля патрабавання закрыць бізнэс яго адпусцілі.

«Рэжым паказвае сваю несамастойнасць»

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі назваў гэта «чарговым крокам русіфікацыі Беларусі».

«Гэта сумныя і трывожныя звесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ва ўсіх праяўленнях. Гэтым разам чарга дайшла да нацыянальнага адзення і сімволікі. У гэты ж час працягваюць знішчацца беларускія кнігарні і выдавецтвы, беларускія кніжкі пастаянна ўносяцца ў экстрэмісцкія спісы — яны фактычна забароненыя на тэрыторыі Беларусі. Цяпер справа дайшла да адзення і прыкладнога мастацтва.

Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі, які праводзіцца рукамі беларускіх уладаў. Вядома, гэта праграма знішчэння ўсяго беларускага, якая працягваецца больш за 200 гадоў. Так рэжым паказвае сваю несамастойнасць і поўную залежнасць ад імперскіх наратываў, як у галіне прыкладнога мастацтва, так і ўсяго, што звязана з візуалізацыяй беларускай культуры.

У такіх умовах варта супраціўляцца гэтаму і бараніць сваё ўсімі магчымымі формамі».

Чым займаліся зачыненыя крамы LSTR Adzieńnie, Honar і Ragna

Крамы LSTR Adzieńnie, Honar і Ragna сталі культавымі праектамі для беларускай культурнай прасторы, таму што развівалі нацыянальныя традыцыі праз сучаснае адзенне.

LSTR і Honar стваралі стыльнае брэндавае адзенне з беларускімі матывамі, а Ragna працавала як этна-пляцоўка і крама сувеніраў, дзе прадавалі сваю прадукцыю народныя майстры.

Іх амаль адначасовае закрыццё стала чарговым прыкладам выціскання незалежнага беларускага бізнесу і нацыянальнага кампанента з публічнай прасторы.

Каментары47

  • 123
    14.07.2026
    Зачистка перез завозом сотен тысяч пакистанцев и узбеков. Власти боятся ранить их национальные чувства нехарактерной для них одеждой. Там больше тюрбан, тюбитейка и хиджаба популярны
  • з сябе пачні дэкаланізацыю і усё будзе файна ў РБ
    14.07.2026
    функция, табе цяжка 7 слоў на мове роднай напісаць , з сябе пачні дэкаланізацыю і усё будзе файна ў РБ
  • jaBackaFranaka
    14.07.2026
    Навошта lstr размясцілі КАЛЮМНЫ ГЕДЫМІНА на абутку (калі лідскія кеды магчыма ўвогуле назваць абуткам)? Спадарства, вы хоць разумееце чый гэта герб і які ён носіць сакральны сэнс!?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць