БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Латвіі правозіў у Беларусь наркотыкі ў вейпе

4.09.2026 / 15:43

Nashaniva.com

2 верасня на пункце пропуску «Беняконі» вайскоўцы Лідскага памежнага атрада спынілі спробу незаконнага ўвозу наркотыкаў з Літвы ў Беларусь, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

Скрыншот з відэа

Падчас праверкі ў абшыўцы пасажырскага аўтобуса памежнікі знайшлі 12 электронных прылад для курэння. Экспертыза паказала, што ў адной з іх вадкасць утрымлівае небяспечнае наркатычнае рэчыва — гашышны алей.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сярод пасажыраў аўтобуса выявілі меркаванага парушальніка. Ім аказаўся 49‑гадовы грамадзянін Латвіі, ураджэнец Рыгі. Медыцынскі агляд таксама пацвердзіў, што мужчына ўжываў наркотык.

Парушальніка затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лідскага памежнага атрада.

Па факце здарэння заведзеныя крымінальныя справы паводле часткі 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за незаконны абарот наркатычных сродкаў, а таксама часткі 1 артыкула 328‑1 — за незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз дзяржаўную мяжу.

Чытайце таксама:

У Польшчы два беларусы і ўкраінец арганізавалі наркалабараторыю

Мужчына пад уздзеяннем наркотыкаў пачаў глытаць падручныя прадметы. Вынік — смерць

Беларускага наркамана арыштавалі ў Расіі. Каб не пасадзілі ў турму, давялося ахвяраваць на вайну

Каментары да артыкула