БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

5.09.2026 / 17:00

Nashaniva.com

5 верасня падчас маштабнага авіяшоу ў раёне грэцкага горада Танагра непадалёк ад Афінаў пацярпеў катастрофу вайсковы знішчальнік F-4 Phantom. Самалёт рэзка страціў вышыню і ўпаў на зямлю на вачах у тысяч гледачоў усяго праз некалькі хвілін пасля пачатку выступу, паведамляе ERT News.

Фота: Kathimerini

Пасля падзення адбыўся моцны выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт разбіўся на часткі, а на месцы катастрофы ўспыхнуў вялікі пажар. Для тушэння агню задзейнічалі спецыяльныя пажарныя верталёты, аднак працу ратавальнікаў ускладняў густы чорны дым, які накрыў тэрыторыю каля ўзлётна-пасадачнай паласы.

Фота: Kathimerini

Пасля аварыі арганізатары спынілі авіяшоу Athens Flying Week дзеля бяспекі гледачоў і ўдзельнікаў. Астатнія самалёты, якія ўдзельнічалі ў праграме, пакінулі паветраную прастору над Танаграй і вярнуліся на свае базы.

Экстранныя службы працягваюць ліквідаваць наступствы катастрофы і праводзяць пошукавыя работы.

Чытайце таксама:

У ЗША падчас авіяшоу сутыкнуліся і выбухнулі два вайсковыя самалёты

На пляжы ў Каліфорніі разбіўся верталёт

У Польшчы перад авіяшоу разбіўся самалёт F-16 ВІДЭА

Каментары да артыкула