Гурт «Дразды» прэзентаваў татарскую версію песні «Хата бацькоў» ВІДЭА
«Дразды» пераспявалі свой галоўны хіт сумесна з расійскім спеваком Маратам Чанышавым — былым удзельнікам вядомага гурта «Прэм'ер-міністр».
Віталь Карпанаў і Марат Чанышаў. Скрыншот з відэакліпа
Хоць на ютуб-канале гэта песня прэзентуецца як татарская версія вядомай песні, на самай справе яна двухмоўная татарска-руская. Па-татарску частку песні спявае Марат Чанышаў, які, хоць і нарадзіўся ў Маскве, мае татарскія карані. Саліст «Драздоў» Віталь Карпанаў у асноўным спявае па-руску, і толькі адзін прыпеў падпявае Чанышаву па-татарску.
Раней «Дразды» перазапісалі «Хату бацькоў» чыста па-руску.
Чытайце таксама:
Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»
Горды пост саліста «Драздоў» пра сваю сэксуальную магутнасць скончыўся фіяска
«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове