БЕЛ Ł РУС

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку

5.09.2026 / 19:38

Nashaniva.com

У Мядзеле жыхар аднаго з двароў вырашыў замацаваць за сабой парковачнае месца з дапамогай самаробнай канструкцыі. Для гэтага ён паставіў на паркоўцы табурэтку, да якой прымацаваў цяжкі груз, піша narachanka.by.

Скрыншот з відэа tiktok@siarheikazheunikau

Відэа незвычайнага прыстасавання апублікавалі ў тыктоку. За суткі ролік сабраў амаль 20 тысяч праглядаў.

На відэа відаць, што побач з табурэткай на асфальце фарбай пазначаны нумар кватэры аўтаўладальніка, відавочна, каб паказаць, для каго прызначана гэтае месца. Аўтар відэа здзіўляецца, колькі кілаграмаў грузу гаспадар прымацаваў да табурэткі.

Ён таксама адзначае, што зімой жаданне жыхара захоўваць за сабой расчышчанае ад снегу месца яшчэ можна было б неяк зразумець. Аднак летам такое самавольнае «рэзерваванне» паркоўкі выглядае недарэчна.

Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама не ўхвалілі ўчынак і нагадалі, што за падобныя дзеянні можа пагражаць штраф.

На сітуацыю ўжо звярнула ўвагу Дзяржаўтаінспекцыя. У ДАІ паведамілі, што ў дзеяннях жыхара Мядзела могуць быць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння. Паводле артыкула 18.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, за пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі ці іншага дарожнага збудавання прадугледжаны штраф ад дзвюх да пяці базавых адзінак.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну

Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску больш не будуць класці жоўтыя паперкі на аўто

У мінскім аэрапорце значна пашыраць паркоўку

Каментары да артыкула