Грамадства1818

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Мінска падумаць, як паменшыць колькасць асабістых аўтамабіляў на тэрыторыях каля жылых дамоў. Пра гэта ён заявіў 3 верасня падчас дакладу старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Лукашэнка адзначыў, што некаторыя дваровыя тэрыторыі Мінска выглядаюць перагружанымі машынамі. Паводле яго, замест зялёных зон каля дамоў часам утвараюцца сапраўдныя «акіяны аўтамабіляў», якія псуюць выгляд горада.

Ён падкрэсліў, што цалкам пазбавіцца ад аўтамабіляў немагчыма, але трэба шукаць рашэнне праблемы з паркоўкай. Ён лічыць, што каля жылых дамоў павінна заставацца больш прасторы для дрэваў, кустоў, кветнікаў і адпачынку людзей.

«Стаіць дом, перад ім сквер да праезнай часткі — добра, прыгожа. Але гэта рэдкасць. А ў іншых выпадках — гэта акіян аўтамабіляў. Брудныя дзесьці, замурзаныя. Ну не вельмі прыгожа, калі будынак тоне ў чарадзе гэтых аўтамабіляў. Нам трэба думаць, што нам рабіць. Нікуды не дзенемся ад аўтамабіляў. Але трэба думаць, што нам рабіць з гэтымі стаянкамі. Перад домам, каля дома ўсё ж такі людзі павінны дыхаць чыстай прыродай — дрэвы, кусты, кветкі, клумбы і гэтак далей».

На яго думку, аўтамабілі варта паступова перамяшчаць на паркоўкі, размешчаныя далей ад дамоў. Гэта дазволіла б стварыць больш камфортныя ўмовы для жыхароў, у тым ліку дзяцей і пажылых людзей.

Такі падыход можа даць вялікія прыбыткі забудоўнікам, якія будуць ставіць шматярусныя паркоўкі.

Каментары18

  • Совхоз Городец убыточный
    03.09.2026
    Жэсточайшэ и имэнэм рэвалюцыи за пятилетку строим парковки и гаражи, не построите всэх пасажу!!!!
  • светлая будучыня па-лукашэнку
    03.09.2026
    На ўсіх парах нясемся ў палпотаўшчыну: машын няма, гарадскіх прымусова выціскаюць у вёскі, а ў школах замест вучобы вайсковая падрыхтоўка.
  • Sein Kampf
    03.09.2026
    Populistus vulgaris

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць