БЕЛ Ł РУС

Уіткафа і Кушнера ў Маскве суправаджаў адказны за санкцыі чыноўнік Мінфіна ЗША

6.09.2026 / 09:14

Nashaniva.com

Джын Лэнг удзельнічаў у падрыхтоўчай сустрэчы з прадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым, але не прысутнічаў на перамовах з самім расійскім кіраўніком. Axios мяркуе, што ў Маскве абмяркоўвалі амерыканскія санкцыі.

Выконваючы абавязкі кіраўніка санкцыйнага напрамку Міністэрства фінансаў ЗША Джын Лэнг далучыўся да спецпасланнікаў Дональда Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера падчас іх візіту ў Маскву, паведамляе Axios.

Лэнг удзельнічаў у падрыхтоўчай сустрэчы з кіраўніком Расійскага фонду прамых інвестыцый і спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым. На трохгадзіннай сустрэчы Уіткафа і Кушнера з Пуціным яго не было.

На думку Axios, прысутнасць чыноўніка, адказнага за санкцыйную палітыку, сведчыць, што амерыканскія абмежаванні супраць Расіі былі адной з тэм перамоў.

Прадстаўнік Белага дома пацвердзіў выданню, што ў сустрэчах у Маскве ўдзельнічалі супрацоўнікі Рады нацыянальнай бяспекі, Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў.

«Бакі абмеркавалі канкрэтныя планы далейшых дзеянняў, пра якія будзе абвешчана ў найбліжэйшыя тыдні, і разлічваюць на такія ж прадуктыўныя сустрэчы заўтра ва Украіне», — заявіў ён.

На мінулым тыдні міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт казаў, што Вашынгтон не будзе змякчаць эканамічныя абмежаванні супраць Расіі, пакуль тая не спыніць вайну ва Украіне.

У нядзелю Уіткафа і Кушнера чакаюць у Кіеве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула