БЕЛ Ł РУС

«Кіс-кіс-кіс». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь

6.09.2026 / 10:37

Nashaniva.com

У наваколлі вёскі Новы Двор Шчучынскага раёна на відэа знялі рысь. На кадрах рысь знаходзіцца непадалёк ад чалавека і азіраецца на яго. Мужчына некалькі разоў кліча яе: «Кіс-кіс-кіс». Аднак наладзіць кантакт не ўдалося.

«Калі вы чагосьці баіцеся. Проста вучыцеся бясстрашнасці ў гэтага чалавека», — напісаў аўтар паста.

У сацсетках уразіліся не толькі рэдкай сустрэчай, але і спакоем чалавека за кадрам.

Посмотреть в Threads

«Я правільна зразумела, што «кіс-кіс-кіс» у гэтым выпадку — спроба загаварыць з дзікай рыссю?»

«З хатняй коткай так камунікацыя наладжваецца і збольшага бяспечная. Але я ўяўляю ступень здзіўлення рысі».

«Яна сапраўды не чакала такога павароту. І вырашыла сысці далей ад дзіўнага двухногага».

«Яна і сама баіцца. Відаць, вы страшнейшы за яе».

«Проста ў аператара зрок мінус восем», — жартуюць у каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула