БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну

6.09.2026 / 13:46

Nashaniva.com

Спецыяльныя прадстаўнікі Дональда Трампа ўпершыню наведалі Украіну — пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Яны прыехалі на цягніку. 

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 6 верасня прыбылі ў Кіеў. На вакзале амерыканскую дэлегацыю сустрэлі кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Рустэм Умераў і кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія.

Амерыканскія прадстаўнікі прыехалі цягніком.

«Расіяне не далі амерыканскай дэлегацыі прыляцець самалётамі, хоць нашы аэрапорты былі гатовыя», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Напярэдадні Расія нанесла ўдары па аэрапортах у Кіеве і Барыспалі. Зяленскі назваў іх мэтанакіраванымі і звязаў з падрыхтоўкай магчымага прыбыцця амерыканскіх перамоўшчыкаў паветраным шляхам.

Незадоўга да прыезду дэлегацыі Зяленскі правёў нараду з украінскай перамоўнай групай і паведаміў, што прапановы Кіева падрыхтаваныя.

Гэта першы візіт Уіткафа і Кушнера ва Украіну. Раней яны сустракаліся з украінскімі прадстаўнікамі толькі за мяжой. Напярэдадні амерыканскія перамоўшчыкі правялі сустрэчу з Пуціным у Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула