БЕЛ Ł РУС

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне

6.09.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Пры гэтым ён лічыць, што трывалы мір не наступіць, пакуль пры ўладзе застаецца Уладзімір Пуцін.

Ілюстрацыйнае фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Былы кіраўнік MI6 Джон Соэрс лічыць, што ніякае мірнае пагадненне паміж Украінай і Расіяй немагчымае да наступнай вясны, піша Financial Times.

Ён дадаў, што вяртанне да ўзроўню ваенных дзеянняў пасля 2014 года можа быць найлепшым, чаго можна дасягнуць у цяперашніх абставінах.

Магчымасць паспяховых перамоў пра спыненне агню можа з'явіцца ў 2027 годзе, «калі боль з абодвух бакоў будзе працягваць нарастаць» і калі «прагрэс, якога дамагаліся расіяне на зямлі… не адновіцца», сказаў былы кіраўнік брытанскай разведкі.

Разам з тым ён мяркуе, што трывалы мір не наступіць, пакуль пры ўладзе застаецца Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула