БЕЛ Ł РУС

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых

7.09.2026 / 08:32

Nashaniva.com

Траіх жывых удзельнікаў групы эвакуіравалі верталётам у шпіталь. Пошукі ў гарах працягваюцца.

Лавіна сышла са схілу гары Міжыргі вышынёй 5025 метраў у Безенгійскай цясніне Кабардзіна-Балкарыі РФ.

Пад снегам апынулася група з 15 альпіністаў.

Увечары 6 верасня МНС Расіі афіцыйна паведамляла пра двух загінулых і дзесяць чалавек, лёс якіх заставаўся невядомым.

Траіх пацярпелых верталётам Мі-8 даставілі ў Нальчык.

Раніцай 7 верасня расійскія медыя паведамілі, што колькасць загінулых вырасла да сямі.

На месцы сходу лавіны працуюць ратавальнікі, пошукі ўскладняюць цяжкадаступны рэльеф і небяспека новых лавін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула