БЕЛ Ł РУС

Мінчук скраў аўтамабільнае сядзенне, каб выкарыстоўваць яго на лецішчы

7.09.2026 / 11:06

Nashaniva.com

Знайсці зладзюжку дапамагла пільная пенсіянерка.

У Партызанскае РУУС сталіцы мясцовы жыхар паведаміў пра крадзеж аўтамабільнага сядзення, якое ён ненадоўга пакінуў без нагляду каля пад'езда, піша «Міліцыя Мінска».

Міліцыя ўстанавіла і затрымала падазраванага — 60‑гадовага мінчука, які працуе трэнерам-масажыстам у адным са спартыўных цэнтраў Мінска.

Пацярпелы выгрузіў трохмеснае сядзенне са свайго аўтамабіля ў двары дома і ненадоўга адышоў, пакінуўшы маёмасць без нагляду. У гэты момант у двор прыехаў фігурант, загрузіў сядзенне ў свой аўтамабіль і з'ехаў.

За тым, што адбывалася, з акна сваёй кватэры назірала пенсіянерка. Жанчына паспела запісаць рэгістрацыйны знак аўтамабіля фігуранта і перадала гэтыя звесткі праваахоўнікам.

Затрыманы распавёў, што забраў чужую маёмасць выключна для асабістага карыстання — планаваў усталяваць сядзенне ў сябе на лецішчы.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж. Выкрадзеная маёмасць канфіскаваная і ў бліжэйшы час будзе вернутая законнаму ўладальніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула