БЕЛ Ł РУС

Мінчук пайшоў працаваць да канкурэнтаў і патрабаваў з мінулай працы мільён рублёў за маўчанне

7.09.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Мужчына працаваў на буйным прадпрыемстве па вытворчасці касметыкі і на працягу двух гадоў збіраў інфармацыю пра яго фінансава-гаспадарчую дзейнасць.

Звольніўшыся па ўласным жаданні, ён уладкаваўся да канкурэнтаў і вырашыў выкарыстаць сабраныя звесткі з мэтай атрымання злачыннага прыбытку, паведамляе прэс-служба МУС.

У мінулым месяцы ён пачаў шантажаваць 35‑гадовую кіраўніцу кампаніі, патрабуючы за нераспаўсюджванне наяўных у яго звестак мільён рублёў.

Падчас чарговай сустрэчы з пацярпелай яго затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаза».

Следчыя распачалі крымінальную справу за вымагальніцтва з мэтай атрымання маёмаснай выгады ў асабліва буйным памеры. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула