У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
На GitHub з’явілася эксперыментальная клавіятура «Саўдзельнік». Яна аналізуе набраны каментар або пошукавы запыт і папярэджвае, якая адказнасць за яго можа пагражаць паводле расійскага заканадаўства, піша «43».
Праграму распрацаваў карыстальнік пад нікам MShverdiakov. Паводле яго, клавіятура не мае доступу да інтэрнэту: мадэль Qwen працуе непасрэдна на смартфоне, а набраныя тэксты нікуды не перадаюцца.
Прыкладанне працуе на Android 9 і навейшых версіях. Праверка тэксту займае ад некалькіх секунд да паўхвіліны — у залежнасці ад магутнасці тэлефона.
Аўтар папярэджвае, што штучны інтэлект можа памыляцца: «Гэта не юрыдычная кансультацыя. Сапраўдны суд яшчэ смяшнейшы».