БЕЛ Ł РУС

Аўстрыец ехаў у Беларусь з Літвы з какаінам, схаваным сярод цукерак

7.09.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Яму пагражае да 10 гадоў зняволення. 

Гродзенская рэгіянальная мытня завяла крымінальную справу на 35‑гадовага грамадзяніна Аўстрыі, які прыбыў з Літвы на рэйсавым аўтобусе Каўнас — Мінск.

У пункце пропуску «Каменны Лог» мужчына пайшоў праз зялёны калідор, тым самым заявіўшы, што не вязе тавараў, якія трэба дэклараваць або забаронена перамяшчаць праз мяжу.

Аднак у зале мытнага афармлення на пасажыра зрэагаваў службовы сабака.

Падчас праверкі ў яго торбе знайшлі мяшок з цукеркамі, сярод якіх ляжалі два скруткі са спрасаваным белым рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта какаін.

Аўстрыйцу можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула