БЕЛ Ł РУС

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?

7.09.2026 / 16:18

Nashaniva.com

Рэйтынг грунтуецца на міжнароднай базе HydroLAKES, якая змяшчае інфармацыю пра азёры ва ўсім свеце. У яе ўключаныя азёры плошчай не менш за 0,1 кв. км, пры гэтым вадасховішчы і штучна створаныя вадаёмы не ўлічваюцца, піша thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі налічваецца 1420 азёр, і з гэтым паказчыкам наша краіна заняла 31‑е месца ў свеце. 

Што тычыцца нашых суседзяў, то Расія займае 2‑е месца ў свеце. На яе тэрыторыі налічваецца 201 240 азёр. Украіна займае 14‑е месца з 4915 азёрамі. Польшча размясцілася на 15‑м месцы (3717 азёр), Літва — на 35‑м (1094 возера), а Латвія — на 44‑м (845 азёр).

Лідарам рэйтынгу з вялізным адрывам з'яўляецца Канада (879 763 азёры). Трэцюю пазіцыю займаюць ЗША з 102 519 азёрамі. Кітай знаходзіцца на чацвёртым месцы (23 751 возера), Швецыя — на пятым (22 576 азёр).

У ніжняй частцы рэйтынгу знаходзяцца краіны, дзе налічваецца ўсяго па адным прыродным возеры. Да іх адносяцца Сейшэльскія астравы, Каморскія астравы, Катар і Бахрэйн.

Чытайце таксама:

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Каментары да артыкула