Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?
Калі крама афіцыйна працуе, напрыклад, да 22:00, яна павінна забяспечваць доступ пакупнікоў на працягу ўсяго заяўленага часу працы. Пра гэта sb.by расказала адвакатка спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 2 Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Юлія Епіхава.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў адвакаткі, такое патрабаванне вынікае з артыкула 9 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў».
Правілы раздробнага гандлю таксама забараняюць спыняць доступ людзей у гандлёвую залу толькі таму, што набліжаецца час закрыцця.
Пры гэтым прыкладна за 10 хвілін да заканчэння працы супрацоўнікі крамы могуць папярэдзіць наведвальнікаў, што крама хутка закрыецца. Аднак абслугоўванне павінна працягвацца да афіцыйна ўстаноўленага часу закрыцця.
Чытайце таксама:
У 2,6 раза скарацілі спіс прамысловых тавараў, забароненых да вывазу з Беларусі
Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?