Літовец ехаў у Беларусь і вёз з сабой беспілотнік
5 верасня ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы памежны патруль знайшоў коптар у 32‑гадовага жыхара Літвы. Мужчына ехаў у Беларусь на легкавым аўтамабілі і перавозіў беспілотнік.
У дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз БПЛА ў Беларусь. За такое парушэнне прадугледжаны штраф да 30 базавых адзінак. Беспілотнік канфіскавалі супрацоўнікі мытні.
Паводле дзейных правіл, фізічным асобам у Беларусі забаронена ўвозіць, захоўваць, выкарыстоўваць, перадаваць іншым асобам і вырабляць цывільныя беспілотнікі і авіямадэлі, а таксама выкарыстоўваць цывільныя БПЛА ў паветранай прасторы краіны.
Паведамляецца, што апошні месяц беларускія памежнікі спынілі ўжо сем спроб незаконнага ўвозу беспілотнікаў у Беларусь.
Чытайце таксама:
Кантрабандныя цыгарэты схавалі ў чыгуначнай цыстэрне з вадкай смалой
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты
Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе
У Беластоку судзяць двух беларусаў і паляка за кантрабанду цыгарэт з дапамогай дронаў