Кантрабандныя цыгарэты схавалі ў чыгуначнай цыстэрне з вадкай смалой
Падляшскі аддзел Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы паведаміў пра прадухіленне спробы кантрабанды амаль 4000 пачкаў цыгарэт.

Фота: gov.pl
Падчас праверкі грузавога цягніка, які з Беларусі ўязджаў у Польшчу праз чыгуначны пераход у Сямяноўцы, мытнікі выкарысталі рэнтгенаўскі сканер. Аналіз яго даных паказаў, што ў цыстэрне з сінтэтычнай вадкай смалой могуць знаходзіцца схаваныя тавары.
У выніку агляду супрацоўнікі мытна-падатковай службы знайшлі амаль 4000 пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх прыблізны рынкавы кошт ацанілі больш чым у 77 тысяч злотых (каля 20,8 тысячы даляраў).
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты
Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе
У Беластоку судзяць двух беларусаў і паляка за кантрабанду цыгарэт з дапамогай дронаў
Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары