БЕЛ Ł РУС

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне

8.09.2026 / 11:00

Nashaniva.com

Расійскія войскі нанеслі прыцэльныя ўдары па пасажырскіх цягніках Дняпро — Запарожжа і Кіеў — Сумы. Пасажыраў паспелі эвакуяваць.

Цягнік Кіеў — Сумы расіяне атакавалі беспілотнікам у Сумскай вобласці. Пасажыры загадзя пакінулі вагоны ў суправаджэнні супрацоўнікаў «Укрзалізніцы». Ратавальнікі патушылі пажар і эвакуявалі 90 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.

Цягнік Дняпро — Запарожжа таксама загадзя спынілі пасля таго, як вайскоўцы і чыгуначнікі заўважылі пагрозу. Пасажыраў эвакуявалі ў сховішча.

Пасля атакі знікла сувязь з адной з правадніц. Паводле відавочцаў, падчас небяспекі яна вярнулася да вагонаў. На месцы працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула