БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Вяртанне Пачобута не значыць, што нешта змянілася для ўсіх

8.09.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка ў сваім тэлеграм-канале выказалася пра прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь. 

«Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. І, думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем. Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек часам можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома.

Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным.

Гісторыя Анджэя — вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёння галоўнае — каб ён быў у бяспецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць», — напісала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Каментары да артыкула