БЕЛ Ł РУС

У пятніцу могуць не працаваць карткі 12‑ці беларускіх банкаў

8.09.2026 / 16:45

Nashaniva.com

11 верасня плацежныя карткі 12 беларускіх банкаў могуць часова працаваць з перабоямі. Пра гэта папярэдзіў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У ноч на 11 верасня з 00:00 да 06:30 там будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы на абсталяванні сеткі перадачы даных.

У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак, а таксама пры разліках у крамах і іншых арганізацыях сферы паслуг. Праблемы могуць узнікнуць і пры выкарыстанні пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў і іншых прылад самаабслугоўвання. Таксама магчымыя часовыя перабоі ў працы кантакт-цэнтраў.

Перабоі могуць закрануць кліентаў наступных банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БСБ-Банк, Парытэтбанк, Сбер Банк, Белінвестбанк, МТБанк, Банк Дабрабыт, Белгазпрамбанк, Банк БелВЭБ, Банк ВТБ (Беларусь) і Альфа-Банк.

Чытайце таксама:

Сын Калаўра больш не ўзначальвае Цэптэр Банк

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

Каментары да артыкула