Грамадства

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Пра тэрміны ўкаранення новай сістэмы аплаты праезду скажуць пазней.

Фота: Lookby.Media

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка — па аналогіі з метрапалітэнам. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант, паведамляюць Мінск-навіны.

Ён адзначыў, што пра тэрміны ўкаранення новай сістэмы аплаты праезду мінчан праінфармуюць дадаткова. Акрамя таго, пасля яе запуску будзе прадугледжаны пераходны перыяд, каб кожны пасажыр мог выбраць найбольш зручны для яго спосаб аплаты.

— Мы апрабавалі гэтую сістэму на асобных маршрутах, сумесна з Міністэрствам транспарту і Міністэрствам сувязі аналізуем патэнцыйных пастаўшчыкоў саміх валідатараў і праграмнага забеспячэння да іх. Працаваць будуць карткі ўсіх банкаў — гэта ўніфікаваны сродак, прыкладна такі ж, як у метро, дзе мы можам выкарыстоўваць адзіны праязны альбо банкаўскую картку, — пракаментаваў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Зараз захоўваюцца ўсе звыклыя спосабы аплаты праезду: талоны можна набыць у кіроўцы, у кіёсках «Мінсктранс», касах метрапалітэна і сетцы «Табакерка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць