БЕЛ Ł РУС

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку

8.09.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Журналіст выдання Gazeta Wyborcza і сябар Андрэя Пачобута Барташ Вяліньскі падкрэсліў, што цяперашні ягоны візіт у Беларусь у першую чаргу мае прыватны характар, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Андрэй Пачобут у Гродне. Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9

Па словах Барташа Вяліньскага, Андрэй Пачобут застанецца ў Беларусі каля тыдня, бо пазней у яго запланаваныя візіты ў ЗША і Канаду.

«Ён едзе толькі на тыдзень, у прыватнасці, наведаць бацьку, знаёмыя мясціны, калегаў з СПБ. Гэта прыватнае, а не палітычнае падарожжа. Пазней у яго запланаваныя візіты ў Канаду і ЗША, таму ён падарожнічае з амерыканскай візай у пашпарце», — заявіў Вяліньскі.

Ён адзначыў, што ў Андрэя Пачобута былі асцярогі наконт гэтага візіту, але ён вырашыў паехаць у Беларусь, бо яго запэўнілі, што зможа вярнуцца.

«Ён едзе з трывогай, але рэалістычна мяркуе, што рэжыму не выгадна цяпер крыўдзіць яго. Маўляў, калі б яго хацелі забіць, то зрабілі б гэта даўно. Акрамя таго, яму паабяцалі — яго вызвалілі з турмы, далі пашпарт, загадалі перасячы мяжу і сказалі, што адміністрацыя Лукашэнкі абяцала, што ён можа вярнуцца ў Беларусь. У адпаведнасці з гэтым, ён вяртаецца на нейкі час», — кажа Барташ Вяліньскі.

Сам Андрэй Пачобут пакуль не каментуе сваёй паездкі ў Беларусь. На ягонай старонцы ў фэйсбуку быў апублікаваны толькі здымак, падпісаны: «На рацэ Нёман».

Пачобут прыехаў у Беларусь з Польшчы раніцай 8 верасня. 

Чытайце таксама:

Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута

З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі

Ціханоўская: Вяртанне Пачобута не значыць, што нешта змянілася для ўсіх

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Каментары да артыкула