БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open

8.09.2026 / 21:22

Nashaniva.com

У Нью-Ёрку працягваецца апошні ў гэтым сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» US Open — 2026. Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, працягвае паспяхова выступаць у жаночым адзіночным разрадзе.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

У чвэрцьфінале Сабаленка ў напружаным матчы ў трох сэтах перамагла шостую ракетку свету з Чэхіі Лінду Носкаву — 7:6 (7:1), 3:6, 7:6 (10:7). Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

У паўфінале беларуска сустрэнецца з пераможцай амерыканскага супрацьстаяння паміж Джэсікай Пегулай, якая займае трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу, і Эмай Навара, якая знаходзіцца на 27‑й пазіцыі.

Сёлетні US Open працягнецца да 13 верасня. У 2024 і 2025 гадах чэмпіёнкай турніру ў Нью-Ёрку станавілася акурат Арына Сабаленка.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда

Каментары да артыкула