Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ
На лясной палянцы жыхару Добруша Уладзіміру Павельчуку пашчасціла знайсці велізарны баравік. Грыб быў большы за мужчынскую галаву, цвёрды і зусім не чарвівы, нібыта спецыяльна чакаў аматара ціхага палявання, паведамляе «Добрушский край».
Капялюшык волата аказаўся настолькі вялікім, што ягоны дыяметр быў прыкладна як вядро, і ён нават мог служыць накрыўкай для яго змесціва.
«Гэта мой рэкорд!» — з усмешкай адзначыў Уладзімір.
Прытым гэты баравік стаў не адзінай знаходкай, з якой мужчына вярнуўся дадому. У кошыку былі і іншыя, меншыя грыбы.
Чытайце таксама:
Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску
На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі
Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА