Грамадства66

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА

У Беларусі працягваецца грыбны сезон, і некаторыя аматары ціхага палявання хваляцца ў сацсетках сапраўднымі грыбнымі трафеямі. Адна з беларусак паказала ў тыктоку велізарны баравік, які знайшла яе бабуля, піша выданне Tochka.by.

Скрыншот: tiktok.com/@drankevich_marina

Грыб сапраўды ўражвае памерамі: у яго вельмі тоўстая ножка, якую жанчына не магла цалкам абхапіць далонню, а капялюшык таксама аказаўся вялікім. Ён нават выглядаў большым за вядро з іншымі грыбамі.

Каб дакладна вызначыць вагу знаходкі, дома баравік паклалі на вагі. Зрабіць гэта з першага разу было няпроста, таму грыб паставілі капялюшыкам уніз.

Вынік здзівіў — баравік пацягнуў на 1590 грамаў, то-бок амаль 1,6 кілаграма.

@drankevich_marina Грибники Вес боровика 1590гр #гриб #боровик #белыегрибы ♬ оригинальный звук - magiavkusa_marina

У каментарыях адныя карыстальнікі захапляліся памерамі грыба, а іншыя адзначалі, што такія вялікія баравікі могуць быць старымі, чарвівымі і не вельмі прыдатнымі для ежы. Аднак аўтарка відэа запэўніла, што, насуперак здагадкам, унутры грыб аказаўся чыстым.

Каментары6

  • Палатачнік
    28.08.2026
    У беларусі знайшлі Баравік памерам з дэпутата
  • Барадзед
    28.08.2026
    Чарвяк, все грибные мухи облетели его стороной и не отложили на него ни одной личинки.
  • ццццц
    28.08.2026
    Чарвяк, такія бываюць і ядомымі. На Палесьсі такія яшчэ 4 гады таму трапляліся, памерам з вялікую патэльню і не чарвівыя. А потым як Рашка пачала вайну то сюды адразу нагналі тэхнікі і высеклі ўвесь лес, пілілі і днём і нават ноччу. Цяпер не тое што баравікоў, цяпер і сыраежак няма. Ды і які ўвогуле грыбны сезон калі за чатыры месяцы толькі два разы быў сярэдняй моцы дождж...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць