БЕЛ Ł РУС

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі

8.09.2026 / 22:52

Nashaniva.com

1 верасня 2026 года цягнік №302 Мінск — Адлер затрымалі ў Гомелі, а сустрэчны №301 Адлер — Мінск накіравалі ў абыход праз Крычаў, Магілёў і Асіповічы. Паводле крыніц Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, прычынай гэтага стаў чарговы падрыў чыгункі ў раёне станцыі Унеча на расійскай Браншчыне, якую часова закрылі для прыёму цягнікоў.

Здымак ілюстрацыйны

Беларуская чыгунка тады афіцыйна паведаміла толькі пра тэхнічныя прычыны затрымак. Пасля аднаўлення руху цягнік №302 зноў накіравалі праз Добруш і Закапыцце — Злынку.

Пры гэтым небяспечныя грузы і вайсковыя эшалоны ўжо даўно пераарыентавалі на іншыя маршруты. З 2023 года боепрыпасы, а пазней і частку нафтавых грузаў Мазырскага НПЗ накіроўваюць пераважна праз Асінаўку — Красное (участак Орша — Смаленск), абыходзячы Унечу.

У той жа час на чыгунцы праз Унечу, дзе і дагэтуль ходзяць пасажырскія цягнікі, ужо адбываліся падрывы і сур'ёзныя аварыі. У маі 2025 года пасля абвалу аўтамабільнага моста тут сышоў з рэек пасажырскі цягнік, загінулі сем чалавек, 128 былі параненыя. У маі 2026 года атакам падверглася сама станцыя Унеча, дзе загінулі чыгуначнікі.

1 верасня вышэйзгаданы цягнік №301 здолеў абысці Унечу праз Крычаў, Магілёў і Асіповічы, хоць гэта прывяло да яго затрымкі больш чым на чатыры гадзіны.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка зменіць расклад некаторых цягнікоў

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі

На Магілёўшчыне чацвёра мужчын кралі паліва з дызель-цягніка

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін

Беларуская чыгунка набудзе 30 пасажырскіх вагонаў. Палова — для кірунку ў Маскву

Каментары да артыкула