Грамадства44

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі

Частку вагонаў задзейнічалі пад вучэнні, але гэта не тлумачыць дэфіцыт.

Ілюстрацыйнае фота: belzhd.info

У канцы жніўня 2026 года на Беларускай чыгунцы здарыўся недахоп парожніх спраўных універсальных вагонаў-платформ з насцілам падлогі, даступных для падачы пад пагрузку. Паводле інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, частка платформ выдзелена пад выкананне вайсковых заявак альбо зарэзервавана для найбліжэйшых адправак. Праз гэта астатнія грузаадпраўшчыкі атрымліваюць менш вагонаў або вымушаныя чакаць іх падачы.

Дакладная колькасць задзейнічаных вагонаў, станцыі пагрузкі, склад эшалонаў і маршруты невядомыя.

Па часе недахоп платформ супаў з правядзеннем чарговага мерапрыемства баявой падрыхтоўкі. З 25 жніўня па 10 верасня Узброеныя сілы Беларусі праводзяць аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў ВПС і войскаў ПВА. Другі этап мусіць прайсці на расійскім палігоне Ашулук, дзе запланаваны баявыя стрэльбы авіяцыйных і зенітных ракетных падраздзяленняў.

Але адпраўкі на Ашулук тлумачаць толькі невялікую частку цяперашняй патрэбы ў платформах і не з'яўляюцца прычынай узніклага дэфіцыту, адзначаюць актывісты. Астатнія вагоны выдзелены пад іншыя бягучыя альбо будучыя вайсковыя заяўкі.

Узбраенне і ваенную тэхніку ў эшалонах перавозяць галоўным чынам на вагонах-платформах. На іх грузяць танкi, баявыя машыны пяхоты, бранятранспарцёры, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, інжынерныя машыны і аўтамабільную тэхніку. Асабовы склад, маёмасць, боепрыпасы і паліўна-змазачныя матэрыялы перавозяцца ў вагонах іншых тыпаў. Вагоны з выбуховымі матэрыяламі ставяць у састаў з выкананнем устаноўленых норм прыкрыцця; у якасці вагонаў прыкрыцця могуць выкарыстоўвацца парожнія вагоны альбо вагоны з бяспечнымі грузамі.

Падобны дэфіцыт фіксаваўся ў верасні 2021 года падчас вучэнняў «Захад-2021» — тады чыгунка адкрыта адмаўляла прадпрыемствам праз «дзяржаўную замову па пытаннях нацбяспекі».

Пры гэтым прыкмет перакідання, супастаўнага па маштабе са студзенем-лютым 2022 года (напярэдадні ўварвання ва Украіну), у наяўных дадзеных няма. Няма прыкметаў масавага прыбыцця расійскіх падраздзяленняў ці назапашвання эшалонаў, зафіксаваны толькі сам факт недахопу платформаў.

Каментары4

  • хто-та урот
    30.08.2026
    Хто-та урот....
    Куда пропали платформы, почему и зачем ?
  • Сьвіслацкі жабец
    30.08.2026
    Ну так натуральна ж.
    З пачатку вайны БЧ загрузілася на 150%, пад цягнікамі аж масты ломяцца. Эканоміка РБ уся працуе на фронт, на перамогу "братняга расейскага народу".
  • Падарунак са Шклова
    30.08.2026
    Ґаўляйтар Лукашэнка перадаў іх фюрэру Пуціну ў іншаземнай Маскве.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць